СОН
Ціхі сон гарамі ходзіць,
За сабою шчасьце водзіць.
Лес шуміць як быццам цішай,
Свае кветачкі калыша.
Сьпіце, сінія званочкі,
Ружы, змружце свае вочкі!
Не шумі, ты, гай зялёны,
Вецер адпачні, сцюдзёны.
Сьпяць няхай салодка краскі,
Хай ім сняцца сны, як казкі.
Неба ж як запунсавее -
Сонца іх малых сагрэе.
І сагрэе, й пацалуе,
І ў сусьветы павандруе.
(
Read more... )