пламянеюць паліцы, паляцца кніжкі. мозг раве ды ўздымаецца над горадам-героям, узнагароджаным пасьля апакаліпсісу. апакаліпсісу новае веры, старых літараў ды друкавальных станкоў.
свой маленькі ды ціхі сусьвет у чырвона-памаранчовых колерах. свае думкі пакладзеныя на паперу. сваю бясконцасьць якая скончыцца як толькі яе хопіць... мае дзіўныя сны, ды невялічкія мары. як іншае жыцьцё. як пачуцьці кагосьці з па-за гэтага часу. літары, вершы, малюнкі - якіх не датыкае рэчаіснасьць. паветра, якое разбівае на кавалкі...людзі.
ранішні,перасолены амлет адбівае жаданьне куды-небудзь ісьці і што-небудзь рабіць) ня смачны "супчык" у кубку,наогул забівае усе думкі наконт прыборкі ў пакоі... а раніца так добра пачыналася)
я дыхаю! адчуваю звар'яцелы водар! стаю каля зачыненай брамы , ды гляджу...размаўляю...а потым,асалода,хвілінная,жыцьця. усё неяк так,дзіўна) усё неяк так, па Паланніку) але...але...горад адпавядае,надвор'е пасуе, і цеплыня тваіх вачэй
Мая ранішняя кава перамешваецца з тваім водарам...кропелька паху мокрага лісьця і зусім трошкі карыцы... з майго вакна, толькі будоўлю відаць...а раней! які раней быў "інтэрфэйс")) поле,лес) прыгажосьць... і як жаш ня хочацца з'яжджаць
Мяне паглынула восень, сваёй шэрай дарогай у неба. Кожны вечар, як пры адчуваньні навальніцы...боязна. Сны, як іншыя сусьветы, распіхваюць мае думкі па розных краінах, часах ды кантынэнтах.
мне так сумна-сумна мне так шэра-шэра я сіжу на падваконьніку ды бачу сьнег а ноччу мне сняцца кіты, чорныя, вялікія ,як палова сусьвету. І яны катаюць мяне па мору а ноччу мне сніцца што мяне дзьве...а можа і тры...і я сама над сабою сьмяюся