У чым іх боль

Jan 20, 2012 09:27

Да чаго зводзіцца ўся "літаратурная дыскусія ( Read more... )

Leave a comment

Comments 32

ex_krywal January 20 2012, 08:49:33 UTC
няўжо Лабадзенка такі фанат савецкай літаратуры? здаецца ж, малады...

Reply

shupa January 20 2012, 08:51:09 UTC
ня ведаю, ён сам запісаўся ў камэнтарах пад першым стрэлам Скоблы-Сітніцы

Reply

ex_krywal January 20 2012, 08:54:24 UTC
ананімна запісаўся? ці там, дзе ідэнтыфікатар ё?

Reply

shupa January 20 2012, 08:58:13 UTC
Імя:: Глеб Лабадзенка Горад:: Менск
03.12.2011 22:31
Спадар Сітніца, +1

(http://www.svaboda.org/content/transcript/24409938.html)

Можа хто ягоным імем падпісаўся. Паглядзім. Не адгукнецца і не адмовіцца - значыць ён.

Reply


kanaj January 20 2012, 08:52:59 UTC
Сідарэвіч, вядома ж, ненаўмысна, але выразіў сутнасць усяе "дыскусіі":

«Пётра піша, што ў Бахарэвічавых тэкстах "няма ніякага аналізу беларускай літаратуры", а я, прачытаўшы два ягоныя скрыпты, дадаю: і глыбокага ведання жыццёвага шляху паасобных пісьменнікаў»...

Так і жывем.

Reply

shupa January 20 2012, 08:59:03 UTC
"і эці людзі..."

Reply


zaprudski January 20 2012, 11:27:12 UTC
значыць, "савецкія" спрэчнікі б'юцца за непарушнасць канону "за раку Арэсу"? ніколі не здагадаўся б

на фэйсбуку нехта Шупа 28 снежня быў напісаў: "Ну, напісаў паэму “Над ракой Арэсай” (дарэчы, някепская мастацкая рэч)..." ???

Сяргей, ты такі амбівалентны! :)

Reply

shupa January 20 2012, 11:45:07 UTC
Ня трэба здагадвацца - прачытай ад пачатку ўсе "гамбурскія" тэксты.

"Ну, напісаў паэму “Над ракой Арэсай” (дарэчы, някепская мастацкая рэч), ну, стварыў некалькі од у гонар правадыра… Бяда ня ў гэтым. Бяда ў нашых сёньняшніх галовах". Ой, бяда-бяда...

Ня сочыш ты, дзядзька, за крокамі сваіх паплечнікаў. А мусіў бы ідэнтыфікаваць уміг, з подыху, з прыдыханьня... (па-за двукосьсем - маё, ня буду хаваць)

Амбівалентнасьць - гэта ваша. І рыбку зьесьці і оўцы сыты. І "змагары", і на БТ выступіць, і "Рухнаму" перакласьці. Адтуль і ваша "Арэса".

Reply

zaprudski January 20 2012, 12:02:34 UTC
ага, дзякуй за тлумачэнне наконт схаванай цытаты
Я, вядома, не вывучаю гамбурскую дыскусію, але не заўважыў, каб там нехта асабліва замагаўся "за раку Арэсу"
Дзякую, што адкрыў вочы на Садоўскага і Сідарэвіча, раней яны нібыта хадзілі ў антысаветчыках, аказваецца, умела маскаваліся, буду ведаць

Reply

shupa January 20 2012, 12:11:06 UTC
Не перадзёргівай. І антысаветчык можа заставацца савецкім чалавекам. Наагул, бачу, зь цябе вырас някепскі троль.

Reply


ilnur January 20 2012, 12:43:43 UTC
Па-мойму, асноўная бяда гэтай бучы - у адсутнасці прымусовага выкладання мат.логікі на гуманітарных спецыяльнасцях у тым, што канфлікт, складзены з шэрагу вельмі разнародных бінарных апазіцыяў, многім (на абодвух як быццам баках) здаецца бінарным. Калі мы разглядзім сутнасці разгорнутых рэплікаў, то, напрыклад, ужыць Сітніцу і Сідарэвіча ў адным сказе будзе цяжка (хаця, як ні сумна, не цалкам выключаю, што яны і самі б ужылі).

Reply

shupa January 20 2012, 12:49:56 UTC
Цудоўна ўжыліся ў адным жж Сідарэвіч (сацыял-дэмакрат) і Адамовіч (****). І не жужжат. Тут ёсьць свая лёгіка, але яна добра схаваная.

Reply

kanaj January 20 2012, 13:43:45 UTC
Да ладна! Перапоўнены анальным дыскамфортам самотны шызафазічны каментар Адамовіча вынік нястомнага гуглення слова "Бахарэвіч". І ўся логіка.

Reply

shupa January 20 2012, 13:45:54 UTC
Ну, ня ўся, але ня будзем пра гэта - хай самі паляцца.
Я пра тое, што сацыял-дэмакрату такі смурод на ягонай прыватнай тэрыторыі ніяк не замінае.

Reply


paciupa January 20 2012, 14:19:37 UTC
Упасьці на падлогу, біцца ў канвульсіях, крычаць "Рэжуць! Забіваюць!" - вось ваша тактыка ( ... )

Reply

shupa January 20 2012, 14:31:32 UTC
паглядзеце ў люстэрка

Reply

paciupa January 20 2012, 15:12:17 UTC
Перачытайце, тое, што вы панапісвалі вакол Бахарэвіча і тое, што я напісаў тут і на "Свабодзе". Будзе ў кожнага сваё люстэрка.

Reply

shupa January 20 2012, 15:22:58 UTC
Перачытайце, што Вы тут панапісвалі вакол Бахарэвіча: Наконт Бахарэвіча: у мастацкім пляне - гэта трэш, у маральным - брак элемэнтарнага спачуваньня, рыгарызм бяз жаднай адказнасьці, калі не бессардэчнага боства, то бяздумнага й мёртвага мэханізму...

І, каб далёка ня лазіць, возьмем сёньняшні тэкст: http://www.svaboda.org/content/transcript/24456771.html

Дзе Вы тут усё тое выкапалі, пра што пішаце?

Reply


Leave a comment

Up