Пухнатыя ў начы

Mar 05, 2012 21:26

Начаваў у гасцях. Па галаве перыядычна хадзіў кот. Спачатку падалося, што гэта нейкае непаразуменне. Але ўжо на другі раз стала відавочным, што ляжу на важных шляхах і нехта прынцыпова не хоча змяняць пратаптаныя гадамі маршруты. Змірыўся. Трэба сказаць, у адрозненне ад людзей, каты хоць і літаральна, але ходзяць па галавах даволі далікатна.

Leave a comment

Comments 24

marriposa March 5 2012, 18:42:34 UTC
кот - гэта наша ўсё! :))

Reply

soft_tiger March 5 2012, 18:50:00 UTC
Яны здольныя на нумары. :))

Reply


shepita March 5 2012, 18:54:38 UTC
коти чудові ).
я колись ночувала у знайомої, то її маленька кицька увесь час по мені стрибала - не тому, що я їй заважала, просто з великої любові :).

Reply

soft_tiger March 5 2012, 19:02:45 UTC
Але і шкодзіць яны таксама майстры някепскія. :))

Reply

shepita March 5 2012, 19:05:13 UTC
вірю. у мене пес жив два тижні, так що маю досвід миритися зі шкодами ).

Reply

soft_tiger March 5 2012, 19:43:07 UTC
Цябе хапіла толькі на два тыдні? :))

Reply


browar_dryhvy March 5 2012, 19:43:56 UTC
Ад мяне адзін днямі пад сраку атрымаў. Я сачыў, каб ён у пакой не пранік, але гэтая падла ўсё ж неяк туды патрапіла. Ён чорны, у начы яго ня бачна. Прачнуўся ад грохату - звалілася картонная скрыня са стала. Сама не магла. Нічога зразумець не магу. І тут бачу два здрадніцкія вокі. Ну, праляцеўся котэ крыху. З пакою ў калідор.

Reply

soft_tiger March 5 2012, 19:52:01 UTC
Жорстка! А што яму было там трэба? Скінуць скрыню табе на зло? :)))

Reply

browar_dryhvy March 5 2012, 19:54:39 UTC
Іх, катоў, у той пакой не пушчаюць, бо дзьверы заўсёды зачынены. А цікава ж патрапіць туды, куды не дазволена. Ну і пагром невялікі зрабіць, каб двуногія не расслабляліся.

Reply

soft_tiger March 5 2012, 19:59:14 UTC
Як няшмат трэба, каб напоўніць кацячае жыццё сэнсам: зачыненыя дзверы і хаця б прывідная магчымасць за іх трапіць...

Reply


veragodna March 5 2012, 20:33:25 UTC
"Не все коты одинаково полезны осторожно ходят по головам". Мой кіпці не прыбірае, гад :).

Reply

soft_tiger March 5 2012, 20:35:09 UTC
Аднак! Гэта не вельмі ветліва з яго боку! :))

Reply

veragodna March 5 2012, 20:37:52 UTC
Ды ветлівы ён (яна), ветлівы :). Сляпы проста, страхуецца.

Reply

soft_tiger March 5 2012, 20:47:15 UTC
Вельмі шкада. Але элемент страхоўкі ўсё роўна не самы карэктны. :)

Reply


devochka_aliska March 6 2012, 12:04:14 UTC
мы таксама завялі сабе маленькую котку. ) таксама ходзіць па галаве) але ў якасці- ой вы такія цёплыя і класныя, а чаго вы спіце ўночы? я хачу гуляцца!

Reply

soft_tiger March 6 2012, 14:03:06 UTC
Сапраўды, навошта спаць уначы, калі павінна пачынацца самая весялуха! :))

Reply


Leave a comment

Up