***
Зіма наўкол. Бялюткія чахлы
хаваюць боль пад цішынёй нібыта.
Дык вырвіся, вясна, і крыкам хлынь -
па ўсіх знявечаных, па ўсіх забітых.
Бо што ёсць чалавек? Адчай і гнеў.
Камяк цяпла без права ўратавацца.
Нас у шмаццё пасекла на вайне
любоўю каінскай - любоўю брацкай.
Зіма наўкол, нязводная зіма…
Рагоча ў вочы свету вечны люты.
Крычы, заходзься, сакавік…
(
Read more... )