Кожны з маленства злучаны выракам,
А потым крывёю аплочвае чыншы.
На Беларусі зрабіцца лірыкам
Куды лягчэй, як чым-небудзь іншым.
Вагон прарываецца рыбай праз нерат,
Бярозы галлём быццам б'юцца а шыбы,
І так мая лірыка рвецца наперад,
Як гэтая самая ў нераце рыба.
...З маленства з нас кожны злучаны выракам
І плоціць за вырак багатыя чыншы... Гавораць, што
(
Read more... )