правер свой узровень англійскай

Oct 31, 2015 17:48

Адшукаць на бязмежных прасторах інтэрнэта адэкватны комплексны тэст на выяўленне ўзроўню валодання замежнай мовай вельмі складана. Мала таго, што ўладальнікі сайтаў, рыхтык школьнікі, спісваюць адзін у аднаго пытанні, карэктнасць вынікаў вельмі і вельмі сумнеўная. Скажам, мае вынікі праходжання дзясятка тэстаў падобныя, як зводныя брат і сястра ( Read more... )

пытанне, дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 131

lianochak October 31 2015, 15:25:39 UTC
Прайшла першую частку.
Congratulations! Your level is C1 (advanced)

C1
This is approximately equivalent to a pass at CAE, an IELTS band score of 7.5 or 100 at TOEFL iBT
Time taken: 6 minutes, 19 seconds.
У рэальнасці ані блізка. Да слова, спрабавала падобны тэст у Лінгвалео, дык, паводле іх, мая граматыка ідэальная, і лепш няма куды. Гэта, вядома, вельмі прыемна, але і вельмі сумніўна. Хаця тыкнуць у нейкі варыянт адказу заўжды прасцей, чым самастойна сфармуляваць нармальны сказ. Аўдзіраванне пазней, можа, зірну.

Reply

veragodna October 31 2015, 15:28:53 UTC
Воось, недарэмна я не паверыла.

А дзе ў Лінгвалеа тэст з фармуліроўкай сказаў?
Я там адносна нядаўна, але тэст пры рэгістрацыі мне не спадабаўся.

Reply

lianochak October 31 2015, 16:01:17 UTC
Ой, я мела на ўвазе, што спрабаваць размаўляць і фармуляваць граматычна правільныя сказы складаней, чым выбраць варыянт адказу, таму вынікі такіх тэстаў на граматыку, напэўна, заўсёды будуць крыху больш прыемнымі, чым рэальнасць.
Але ж вы сапраўды добра размаўляеце, мяркуючы па той гісторыі з пратэрмінаванй візай. То, можа, і дарэмна сумняваецеся.
Аўдзіраванне ў мяне выйшла В2. Але адносна мяне гэта таксама неаб'ектыўна.

Reply

veragodna October 31 2015, 16:03:47 UTC
А-а, зразумела. Вось дзе б знайсці такі тэст, які патрабуе выкарыстання мовы ў рэальных умовах :(.

Не, тое выключна вынік стрэсу :)). Папрасі мяне зараз паўтарыць гэта, у мяне не атрымаецца.

Дык а як Вы (унутрана) ацэньваеце свой узровень?

Reply


atdhetar October 31 2015, 15:34:13 UTC
Дзякую за спасылку. Прайшоў таксама - С2. Ін-яз мае годы ўзяў не дарма...

Reply

veragodna October 31 2015, 15:54:58 UTC
Вы ўвогуле паліглот, нават не сумнявалася :).

Дык скажыце як прафесіянал, як Вы ацэньваеце сам тэст? Магу я яму верыць?

Reply

atdhetar October 31 2015, 16:21:39 UTC
Тэст вельмі годны й ахоплівае амаль большасьць граматычных зьяваў ангельскай мовы, асабліва спалучэньне граматычных часоў у вельмі неспадзявальным вобліку. Таму можам даць веры! Пакуль не магу праслухаць, бо няма дзе...)))

Reply

veragodna October 31 2015, 16:25:14 UTC
Дзякуй вялікі!

Хаця ўсё адно не магу даць веры, што за год мой узровень НАСТОЛЬКІ ўзняўся :). Але ж Ваш каментар дае нейкую надзею.

Reply


livejournal October 31 2015, 16:34:34 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


(The comment has been removed)

veragodna October 31 2015, 16:38:03 UTC
Ажно паглядзела, ці не памылілася я. Не памылілася! Ваша месца жыхарства ўжо адразу вызначае ўзровень :).

Дык а сам тэст падаўся аўтарытэтным ці не?

Reply

(The comment has been removed)

veragodna October 31 2015, 17:27:21 UTC
Што ўжо мне гаварыць. Я сёлета вызначыла свой узровень - беглая кепская ангельская :)).

Ой-ёй, клас! Дзякуй за спасылкі! :)

Reply


lostnfoundinus October 31 2015, 17:04:55 UTC
Интересные тесты.
C2, но у меня практика ежедневная и многолетняя, плюс база с ин-яза.
Но в случае изучения языка практически самостоятельно, как у тебя, С1 - замечательный результат!

Reply

veragodna October 31 2015, 17:28:56 UTC
І хто б тут сумняваўся, Наташа :)). Я б і без тэстаў такі ўзровень табе паставіла.

Вось толькі я сумняваюся ў карэктнасці гэтага выніку :(.

Reply

lostnfoundinus October 31 2015, 18:30:44 UTC
Спасибо, Алла. Mоей заслуги тут мало.

Мне еще понравился вот этот тест: http://www.uefap.com/test/index.htm. Нужно самому выбрать уровень и тем самым сложность теста. В конце говорят, правильно ли был взят уровень и нужно ли взять ниже или выше.

Я взяла пятый уровень. Мне он легким не показался :)

Reply

veragodna October 31 2015, 18:34:19 UTC
О, клас! Заўтра мне будзе чым заняцца на свежую галаву :).

Reply


Leave a comment

Up