Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі)

Jul 21, 2013 23:05

19 ліпеня разам з Наташай наведалі Брэст, дзе я працягнуў свае даследванні міжваеннай польскай архітэктуры для суполкі kresy_arch. Аказалася, што ў плане крэсовай архітэктуры Брэст значна багацейшы чым Вілейка, дзе праходзіла папярэдняя наша "крэсовая" экспедыцыя. Увогуле, у мяне склалася ўражанне, што Брэст самы "польскі" у плане архітэктуры горад Заходняй Беларусі, бо, як аказалася, увесь цяперашні так званы гістарычны цэнтр Брэста на адсодкаў 50 забудаваны польскай міжваенкай 1920-х, 1930-х гадоў.
Фотаматэрыялу аказалася вельмі шмат, таму я вырашый падзяліць свой аповяд пра архітэктуру міжваеннага Брэста на некалькі тэматычных частак. Пачну з чыгуначнага вакзала.

1. Міжваенныя збудаванні станцыі "Брэст-Цэнтральны".
Насамрэч, я зауважыў толькі адзін польскі будынак на станцыі. Гэта, калі верыць пазнакам на мапе гугла, сучаснае адзялене сувязі №4. На фотаздымку - жоўты будынак у цэнтры (аднапавярховы будынак справа падобны на міжваенны але пабудаваны, хутчэй за ўсё, зусім нядаўна):


На нямецкім аэрафотаздымку 1940-х гэта месца выглядае так (будынак адзялення пазначаны двойкай):


На мапах гугла так:


Будынак адзялення сувязі (справа) на старым фотаздымку з польскага нацыянальнага лічбавага архіву:


Сучасны выгляд будынка з перона на маскоўскім баку:


Сам брэсцкі вакзал - будынак з цяжкім лёсам: пабудаваны у 1886 годзе, у першую сусветную разбураны, за польскім часам адноўлены і перабудаваны ў польскім нацыянальным архітэктурным стылі (можна пабачыць вышэй на фота NAC), пасля вайны перабудаваны ў савецкім стылі з элементамі сталінскага ампіру (шпіль з зоркай на першым фота).

2. Урадавыя калоніі Брэста.
Пра тры ўрадавыя калоніі Брэста пабудаваныя ў 1920-х гадах архітэктарам Юліянам Лісецкім я ўжо пісаў тут: http://kresy-arch.livejournal.com/3802.html
Цяпер проста кораценька прайдуся па тым, што з тых калоній я убачыў на уласныя вочы.

Калонія Нарутовіча.
Самы вялікі і адносна добра захаваўшыся комплекс пабудоў 1920-х гадоў. Вось ён на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х:


Тое, што засталося з тых часоў, можна пабачыць на сучаснай мапе гугла:


Пачаў я агляд калоніі з вуліцы Леванеўскага. У першым будынку калоніі з боку вуліцы Леніна (за палякамі вуліца называлася ў гонар Люблінскай Вуніі) зараз знаходзіцца музей горада Брэста (д.3, вул.Леванеўскага):


Будынак 1928 году:


Пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага (Juljan Lisiecki (1881-1944)) як дом на две сям'і:


Фасад:


Від з двара:


Насупраць музея стаіць драўляны жылы дом:


У наступным доме па няцотным баку вуліцы (д.5, вул.Леванеўскага) зараз месціцца аддзел брэстскай міліцыі. Перад уваходам цікавы рарытэт - Масквіч-407 у міліцэйскай расфарбоўцы:


Фасад губляецца сярод дрэваў:


Від з двара:


Будынак пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага як дом на чатыры сям'і:


Наступны дом (д.7, вул.Леванеўскага) - гэта былое казіно, а цяпер будынак футбольнага клуба "Дынама-Брэст":


Пабудаваны ў 1923 годзе паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага:


Так будынак выглядаў на фотаздымку 1925 года:


Будынак казіно ўтварае сваеасаблівую вось сіметрыі былой ўрадавай калоніі. Адразу за ім ідзе дом (д.9, вул.Леванеўскага) пабудаваны паводле такога ж праекту, што і д.5 з адзелам міліцыі:


А затым дом (д.11, вул.Леванеўскага) аналагічны, таму дзе месціцца музей Брэста:


Затым па двух баках вуліцы адзін насупраць аднаго стаяць два аднолькавыя будынкі. Дом №13 па вул.Леванеўскага:


І дом №12 па вул.Леванеўскага:


Абодва пабудаваны паводле праекта Лісецкага як дамы на 2 сям'і:


У 1925 годзе калонія завяршалася на гэтым месцы. Фота 1925 года з відам на дамы №13, №12, №11, №9 і казіно (перакрыжаванне сучасных вул.Леванеўскага і вул.Крупскай):


Ушыр калонія цягнулся да сучаснай вул.Энгельса (тая частка калоніі да нашага часу амаль не захавалася). Фота 1925 году з відам уздоўж сучаснай вул.Крупскай:


Пазней на працягу сучаснай вуліцы Леванеўскага і на перпендыкулярнай ёй вул.Чапаева, былі пабудаваны яшчэ некалькі тыповых дамкоў, але ўжо з дрэва. Дом №20 па Леванеўскага:


Дом №22 па вул.Леванеўскага:


Дом №6 па вул.Чапаева:


Калонія "Схроніско".
Калонія на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х:


Калонія на мапе гугла:


Да нашага часу захаваліся, прынамсі, два шматкватэрныя дамы, што месцяцца ў левай часцы калоніі. На малюнках архітэктара Лісецкага гэтая частка калоніі выглядала так:


Два аднолькавыя дамы "каменічкі" на 4-ы сям'і кожны:


Да нашага часу яны дайшлі у трохі змененым выглядзе. Правы дом з малюнка (той што на паўднёвым захадзе калоніі) выглядае так:


Таблічка на сцяне кажа, што пабудаваны ён у 1920 годзе:


Від з тыльнай часткі. Бачна што захавалася арыгінальная структура вокнаў, але зменены дах будынка (на ім зрабілі две дадатковыя кватэры):


Суседні будынак змянмўся больш значна - у ходзе рэканструкцыі яму надбудавалі трэці паверх:


А таксама зрабілі ў тыльнай часцы ўсе вокны аднолькавага памеру. Але тым не менш калі прыглядзецца то лёгка можна заўважыць, што гэта усё тая ж "камянічка" Лісецкага (нават два балкончыкі засталіся на месцы):


Іншыя пабудовы калоніі "Схроніско", калі гэта канешне арыгінальныя дамы, былі схаваны за сцяной дрэваў і хмызоў і нармальна зафатаграфаваць іх не было ніякай магчымасці.

Калонія "Тартак".
Самая малазахаваўшаяся ўрадавая калонія Брэста. З арыгінальных пабудоў 1925 года засталіся, прынамсі, толькі дзве (у канцы вул.Вароўскага), але іх я на жаль не сфатаграфаваў.
Калонія на здымку люфтваффэ:


І на гуглмэпс:


З пазнейшых пабудоў, якія з'явіліся блізу калоніі пасля 1925 года добра захаваліся некалькі будынкаў. Па-першае, гэта дом №39 па вул.Леніна, дзе цяпер знаходзіцца музей вызваленных мастацкіх каштоўнасцяў:


Від збоку:


Від з двара:


Па-другое, недалёка ад першага будынка, у двары паліклінікі МУС, знаходзіцца іншы міжваенны домік у закапанскім стылі:


Тут знаходзіцца музей брэсцкай міліцыі. Перад музеям помнік міліцыянерам, што загінулі пры выкананні абавязкаў. Дом збоку:


Па-трэцяе, па вуліцы Камуністычнай захаваўся дом №24, пабудаваны паводле падобнага праекту, як і дом з музеям выратаваных каштоўнасцяў:


Дом 1929 году пабудовы:


Цяпер тут банк:


Цудоўныя будынкі ў так званым нацыянальным/нарадовым стылі (styl narodowy), які я яшчэ памылкова называю закапанскім:)

Чытайце ў хуткім часе працяг "крэсовай" архітэктурнай экспедыцыі па Брэсту:

Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)

перапост, падарожжы, kresy_arch, фота, архітэктура, Брэст, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up