Фільм "Неправільная вера" рэжысёра Рашдзі Зэма - самы лепшы, што глядзеў апошнім часам - да самых глыбінь душы прабрала. Файная пара - Ісмаэль (Рашдзі Зэм) і Клара (Сесіль дэ Франс), шкада, што сёння ніхто не слухае джаз.
Жаночыя панчохі сохнуць над каларыферам. Дождж за вакном. Водар знаёмы ў пакоі. Цёпла пад коўдрай з вярблюжынай воўны, пахне зямлёю і першымі касачамі за ратушай. Марк Леві "Между небом и землёй" на пісьмовым стале.
Будынак малаказавода з атынкаванымі лічбамі "1930" зрабіўся прытулкам бяздашнікаў. Я зайшоў сёння на яго тэрыторыю з фотапаратам. Некалькі кадраў. Мне прапанавалі лапшу хуткага прыгатавання. Я пагадзіўся і зрабіў фотаздымак бяздашнікаў. У куце валяліся ружы з кветкавых кіёскаў.