Лідзія Вадкерці-Гаворнікава
Замыкаемся
на ўсе тры замкі
баючыся рабаўнікоў
Удаем памерлых
кожны ў сваёй труне
чакаем закліку
Лазар устань!
Штоночы ўрываецца
туга па людзкой пяшчоце
ў самоту маю
Штораніцы
знаходжу сваё сэрца
адкрытым
перад замкнёнымі дзьвярыма
на чужым парозе
насьцеж
(
арыгінал )
Comments 2
Гэта цудоўны верш. Як і іншыя вершы гэтай аўтаркі, якія я чытала ў тваіх перакладах:)
Reply
Reply
Leave a comment