Эрык Якуб Грох
Другая наіўнасьць
Зьняць акуляры і ўжо ня бачыць літар,
толькі кнігу, зь якой расьце дрэва, праз хвіліну
няма і дрэва, толькі птушка, што сядзіць на дрэве,
а нарэшце няма й яе, толькі ейны сьпеў,
які адварочвае чысты, просты пагляд.
(
арыгінал )