(be) 25 траўня споўніцца роўна год, як
rydel23 няма з намі. Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову.
У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра
rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары
(
Read more... )
Comments 37
Так здарылася, што я завёў і доўга вёў дзённік на рускай. Меркаваў, дзённік ператворыцца ў звычайны руска-ангельскі тэхнічны блог. Але ўсё склалася па-іншаму, весці дзённік на рускай я больш не жадаю, але не выганяць жа з яго рускамоўных калегаў-тэхнароў...
Пакуль мяркую што рабіць далей. Хутчэй за ўсё завяду новы блог, але гэты ніколі не выдалю - тут мы з Рыдэлем узаемныя френды і заўсёды імі застанемся.
Хочацца сказаць больш, але... спадзяюся, ён чуе мяне і без слоў.
Reply
http://volja.livejournal.com/557.html
Тады ж у сакавіку ў Прагу прыехала lianka_, patap і yarik на святкаваньне Дня Волі. Недзе на наступны дзень пасля іх прыезду да нас далучыўся і Уладзя. Гэта ўжо пасля выпадкова ў размове я пачула, што гэта ён та і ёсць той самы rydel23. Тады я практычна нікога тут ня ведала і Уладзя быў адным з першых беларускамоўных праскіх знаёмых.
Памятаю шчэ як пасля спрабавала пачытаць яго ранейшыя запісы ў ЖЖ. Доўга лістала,чытала, а потым зразумела, што запісаў нешта ну вееельмі шмат і кінула гэтую справу:).
Ды і ўвогуле, калі б не Рыдель, то я даўно б кінула весьці ЖЖ. А так ён увесь час нешта каменціў, прытым амаль заўсёды самы першы, дык так нейкая матывацыя была пісаць.
Вось так я тут і завісла...
Reply
Спадзяюся, калісьці ганая тайна будзе канчаткова спраўджаная або абверджаная...
Reply
Reply
Reply
(The comment has been removed)
Мяне, як літвіна, сайт зацікавіў, я ня ведаў, хто ягоны аўтар, і безнадзейна спрабаваў пазнаёміцца, дасылаючы мэсіджы на кантактнае мыла...
Reply
Reply
Reply
пасьля чытала яго блогі, лазіла па нэце й пакрысе ўсьведамляла ролю гэтага чалавека...
на працоўным стале кампутара вісіць ярлык да "слоўніка НН", які быў зроблены пры непасрэдным удзеле Ўладзімера й якім я часьцяком карыстаюся...
Reply
Reply
Leave a comment